Белорусский портал в Казахстане

Беларускія прадпрыемствы гатовы ўтылізаваць да 10 тыс. тон расійскіх боепрыпасаў



Беларускія прадпрыемствы гатовы перапрацоўваць да 10 тыс. тон боепрыпасаў з утрыманнем тратылу на працягу года ў інтарэсах Расійскай Федэрацыі.

Аб гэтым заявіў прадстаўнік Рэспубліканскага казённага прадпрыемства (РКП) "Цэнтр утылізацыі артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў" 15 снежня ў Маскве на цырымоніі ўручэння нацыянальнай прэміі "Залатая ідэя" ў Маскве, паведамляе РІА Новости.

Паводле яго слоў, Беларусь можа перапрацоўваць на працягу года каля 500 вагонаў боепрыпасаў з утрыманнем тратылу.

Прадстаўнік РКП адзначыў, што беларускія прадпрыемствы па ўтылізацыі боепрыпасаў гатовы надалей супрацоўнічаць з расійскімі калегамі.

БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/63/18371
Текущая дата: 05.11.2024