Гэта інфармацыя змешчана на сайце ААТ "АК "Транснафта".
Тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па тэрыторыі Беларусі з 1 лютага 2013 года вырастуць у сярэднім на 9,7 працэнта.
Так, тарыф па напрамку Унеча - Адамова (Германія, Польшча) складзе 196,6 расійскага рубля за 1 тону. У напрамку Унеча - Броды (Венгрыя, Чэхія, Славакія, Украіна, Боснія і Герцагавіна) - 84,45 рубля. Тарыф на транзіт па напрамку Унеча - Мазыр (Мазырскі НПЗ) складзе 41,91 рубля за тону.
Тарыф на прыём і транспарціроўку для далейшага замяшчэння па напрамку Невель - Полацк - Высокае (Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна) з 1 лютага будзе павялічаны да 24,5 рубля за тону, на транзіт у напрамку Невель - Полацк (Нафтан) - 23,86 рубля. Тарыф па напрамку Унеча - Полацк (Нафтан) складзе 91,56 рубля за тону, па напрамку Невель - Полацк - Унеча (для Мазырскага НПЗ) - 20,63 расійскага рубля.
Тарыфы дзейнічаюць па 1 лютага 2014 года.
24 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/64/19113
Текущая дата: 27.12.2024