Белорусский портал в Казахстане

Баланс па нафце на найбліжэйшым пасяджэнні саюзнага Савета міністраў, якое плануецца правесці 12 снежня ў Маскве, падпісаны не будзе



Пра гэта паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота 10 снежня на брыфінгу ў Мінску.

"Баланс па нафце пакуль не гатовы, але гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца", — сказаў ён.

Расія і Беларусь дагэтуль не ўзгаднілі аб`ёмы паставак нафты і вяртання выпрацаваных з яе на беларускіх НПЗ нафтапрадуктаў. Раней паведамлялася, што абмяркоўваецца пастаўка ў Беларусь у 2013 годзе 18,5 мільёна тон нафты, а вяртанне нафтапрадуктаў у РФ павінна скласці 2,1 мільёна тон.

Акрамя таго, Рапота згадаў пра бюджэт, разлічаны на рэалізацыю праграм СД. "Бюджэт будзе прыкладна такі ж, як летась, 4,9 млрд. рублёў, — сказаў ён. — Большая частка гэтага бюджэту будзе накіравана на рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы, а іх у працы будзе знаходзіцца прыблізна 13-15 з улікам бюджэту".

Праграмы, паводле слоў дзяржсакратара, будуць ажыццяўляцца ў такіх сферах, як космас, медыцына, фармакалогія, біятэхналогіі, навукова-тэхнічнае абсталяванне, сельская гаспадарка.

БелаПАН, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/65/18293
Текущая дата: 27.12.2024