Беларусь абвяргае прэтэнзіі Расіі, якая разлічвае на выплату нафтавых пошлін за экспарт нафтапрадуктаў у сувязі з "растваральным" бізнесам.
15 лістапада на брыфінгу па выніках 7-га пленарнага пасяджэння Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч заявіў: "Што да міфічных мільярдаў, то мы нічога не парушалі. Папракаць нас у тым, што мы штосьці не даплацілі, — гэта некампетэнтнасць тых, хто пра гэта заяўляе. Мы працуем карэктна, выконваем усе абавязацельствы, і калі штосьці і не ўрэгулявана, то гэта не значыць, што трэба нас папракаць і лічыць нібыта ўпушчаныя выгады".
Паводле меркавання прэм`ер-міністра Беларусі, любая інтэграцыя азначае ў тым ліку і ўступкі адзін аднаму.
Як раней паведамлялася, расійскі бок лічыць, што страты бюджэту РФ ад беларускага "растваральнага" бізнесу могуць складаць ад 1,5 да 2,5 млрд. долараў.
На брыфінгу Мясніковіч паведаміў, што ў лістападзе—снежні ў Беларусь будзе пастаўлена прыкладна 5 млн. тон расійскай нафты. Пры гэтым ён адзначыў, што "ёсць пэўныя тэхнічныя пытанні, але яны не стратныя для Беларусі і іх можна рэальна выканаць".
Паводле меркавання прэм`ер-міністра, "не трэба драматызаваць гэтыя рэчы". "Мы падпісалі баланс на чацвёрты квартал, і цяпер ідзе праца па 2013 годзе", — сказаў ён.
Мясніковіч таксама паведаміў, што ў пачатку месяца абмеркаваў па тэлефоне з прэм`ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым усе пытанні паліўнага балансу на чацвёрты квартал 2012 года.
Нагадаем, паводле інфармацыі агенцтва Прайм, Расія ўзгадніла аб`ём пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 года на ўзроўні 4,7 млн. тон. Беларускі бок хацеў атрымаць 5,3 млн. тон нафты, аднак тэхнічныя магчымасці абмежаваны 4,8 млн. тон.
Усяго Беларусь у 2012 годзе атрымае 21,5 млн. тон расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн. тон больш, чым у 2011 годзе. Гэты аб`ём поўнасцю забяспечвае патрэбнасці беларускіх НПЗ у нафце. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць паставак у выпадку неабходнасці 2 млн. тон нафты па чыгунцы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/66/17668
Текущая дата: 26.12.2024