"Пасол у Расійскай Федэрацыі, як, дапусцім, пасол у Венесуэле, іншых апорных рэгіёнах, — гэта не проста пасол, гэта штосьці большае", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падчас прызначэння Ігара Петрышэнкі кіраўніком дыпламатычнай місіі Беларусі ў Расіі.
"Расійская Федэрацыя — гэта найважнейшы наш партнёр у знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Вельмі спадзяюся, што вы з годнасцю будзеце прадстаўляць інтарэсы беларускай дзяржавы ў Расійскай Федэрацыі", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Петрышэнкі.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, ён асабліва падкрэсліў, што апрача працы пасла ў Расіі Ігар Петрышэнка будзе прадстаўляць Беларусь у розных інтэграцыйных структурах. "Гэта тычыцца і палітыкі, і эканомікі, і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку абароннага супрацоўніцтва нашых дзяржаў, — сказаў Лукашэнка. — Прычыны такога сумяшчэння (у свой час гэта было маё рашэнне) розныя, але галоўнае — нам няма сэнсу на некаторыя пасады накіроўваць асобнага чалавека, таму што там не такі аб`ём працы".
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што міністру замежных спраў і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта ў хуткім часе даручана ўнесці прапановы па скарачэнні беларускага прадстаўніцтва "там, дзе гэта не патрэбна, дзе мы можам абысціся". "А так у нас каля дзвюх соцень чалавек, якія сёння прадстаўляюць краіну ў структурах, а працуюць, напэўна, каля паловы. Таму ў хуткім часе мы ўпарадкуем гэту сістэму", — паабяцаў Лукашэнка.
Разам з тым ён не выключыў, што на расійскім напрамку па прычыне актыўнага развіцця інтэграцыйных працэсаў гэты падыход можа быць зменены. "Усё-такі аб`ём працы тут вялікі. Інтэграцыя ў нас зараз не проста аднавілася, а ідзе вельмі актыўна ў сувязі з пазіцыяй Расіі, нацэленай на інтэграцыю. Таму, калі будзе неабходна, мы па вашай прапанове гатовы перагледзець гэты парадак рэчаў", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Што да асобы новага пасла ў Расіі, то, як зазначыў Лукашэнка, Петрышэнка ў свой час ужо працаваў у пасольстве ў Расіі, а таму ведае гэту працу знутры. "Вас вельмі добра ведаюць у Расійскай Федэрацыі і добра ацэньваюць вашу працу", — сказаў ён, звяртаючыся да дыпламата.
Як раней паведамлялася, сёння ж на пасаду першага намесніка міністра замежных спраў замест Петрышэнкі прызначаны Аляксандр Міхневіч, які дагэтуль працаваў паслом Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Былы пасол Беларусі ў РФ Андрэй Кабякоў 27 жніўня быў прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/67/16315
Текущая дата: 05.11.2024