Расія і Беларусь абмяркоўваюць аб`ёмы паставак нафты на 2012—2013 гады ва ўвязцы з вырашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў, паведаміў РІА Новости 26 кастрычніка ў Чарапаўцы віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч.
"Прадмет перамоў — аб`ёмы паставак нафты ў гэтым і наступным годзе, якія ўмовы для гэтага павінны быць выкананы, перш за ўсё якім чынам неабходна змяніць нарматыўную базу, каб не паўтараліся тыя праблемы, якія былі сёлета па пастаўках гэтак званых растваральнікаў", — сказаў Дварковіч, адказваючы на пытанне аб ходзе перамоў з Беларуссю.
Расійскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць той акалічнасцю, што Беларусь можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і раставаральнікаў, каб пазбегнуць выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У сярэдзіне верасня беларускі прэм`ер Міхаіл Мясніковіч аб`явіў, што экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў з краіны поўнасцю спынены больш як месяц таму, каб выключыць недавер з боку расійскіх партнёраў.
Беларусь у 2012 годзе бяспошлінна атрымлівае нафту і нафтапрадукты з Расіі. Пры гэтым яна пералічвае ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза.
Растваральнікі, разбавіцелі і змазачныя матэрыялы не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, тады як на бензін яна складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту.
Расійскі бок лічыць, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расійскіх нафтапрадуктаў, экспартаваў на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.
Паводле неафіцыйных ацэнак, страты расійскага бюджэту з-за сумніўнага экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з Беларусі ацэньваюцца па 2012 годзе ў 2 млрд. долараў.
У кастрычніку член калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Слепнёў пасля пасяджэння савета ЕЭК у Мінску паведаміў, што Беларусь і Расія праводзяць дадатковыя кансультацыі па пытанні экспарту Беларуссю растваральнікаў і разбавіцеляў. Ён удакладніў, што адпаведныя рашэнні ЕЭК падрыхтавала, "а астатняе адносіцца да кампетэнцыі дзвюх краін".
Адным з найбольш верагодных шляхоў канчатковага ўрэгулявання "растваральнага" пытання лічыцца ўвядзенне экспартных пошлін на растваральнікі і разбавіцелі, роўных пошліне на нафтапрадукты (66% ад пошліны на нафту) ці нават на бензін (90% ад пошліны на нафту).
У канцы ліпеня ў Беларусі працавала міжведамасная расійская група прадстаўнікоў профільных дзяржструктур пад кіраўніцтвам Федэральнай мытнай службы Расіі, якая правярала легальнасць вытворчасці і экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з тэрыторыі Беларусі. Вынікам працы гэтай групы стала спыненне паставак у Беларусь нафты, якая з`яўляецца сыравінай для вытворчасці растваральнікаў і разбавіцеляў. Апрача таго, "Транснафта" на падставе рашэння Мінэнерга перагледзела графік паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале ў бок зніжэння на 26%, або на 1,3 млн. тон нафты, да 4 млн. тон.
Беларусь у студзені—жніўні 2012 года імпартавала 14,8 млн. тон сырой нафты, што на 12,3% больш, чым за восем месяцаў 2011 года. Сярэдняя цана расійскай нафты для Беларусі ў гэты перыяд склала 407 долараў за тону (мінус 14,3%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/67/17105
Текущая дата: 26.12.2024