Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 4 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы са спікерам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Мясніковіч адзначыў, што Беларусь сёння паспяхова развівае партнёрства з шэрагам расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку з Санкт-Пецярбургам, Кузбасам і іншымі. "Я думаю, што будзем прырастаць Поўначчу і іншымі рэгіёнамі ў нашым супрацоўніцтве", — сказаў ён.
Паводле слоў Мясніковіча, 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў краін Мытнага саюза абмяркуюць асноўныя пытанні работы ва ўмовах АЭП, у тым ліку ўмовы прамысловай кааперацыі, пытанні прамысловай палітыкі, гуманітарнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
"Беларусь для нас самы галоўны стратэгічны партнёр, брацкая дзяржава, брацкі народ. І з візітам Уладзіміра Пуціна ў Мінск адкрываецца якасна новы этап і перспектывы пашырэння і паглыблення нашых сувязей", — заявіла Мацвіенка. Паводле яе слоў, заява, падпісаная кіраўнікамі дзяржаў па выніках перамоў 31 мая, з`яўляецца своеасаблівай праграмай супрацоўніцтва дзвюх краін, якая ахоплівае практычна ўсе сферы. "Мне здаецца, што ўсе органы і ўзроўні ўлады павінны сканцэнтраваць свае намаганні, каб палажэнні гэтай заявы былі рэалізаваныя на практыцы", — сказала спікер верхняй палаты расійскага парламента.
Паводле інфармацыі прэс-службы Саўфеда, у ходзе двухдзённага візіту ў Мінск Мацвіенка сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. 4 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Рубінавым было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж верхнімі палатамі расійскага і беларускага парламентаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/69/14461
Текущая дата: 05.11.2024