Так заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота 15 ліпеня ў Віцебску, каментуючы нашумелую гісторыю са шведскім самалётам, які раскідаў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў.
Пры гэтым Рапота адмовіўся каментаваць сам факт перасячэння паветранай мяжы Саюзнай дзяржавы замежным самалётам. "Пакуль не завершана расследаванне, нельга нічога каментаваць. Трэба разабрацца, што ў гэтым выпадку адбылося, і пасля гэтага рабіць высновы", — заявіў дзяржсакратар СД.
"Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, будуць зробленыя адпаведныя высновы. У любой справе бываюць памылкі, недапрацоўкі і разгільдзяйства. Чаго толькі не бывае", — дадаў Рапота.
У Віцебску дзяржсакратар СД узяў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню Саюзнай дзяржавы, які адзначаецца ў межах фестывалю "Славянскі базар".
Нагадаем, 4 ліпеня шведскае выданне The Local паведаміла, што раніцай лёгкі самалёт, які пілатавалі грамадзяне Швецыі, скінуў на Івянец і Мінск некалькі соцень плюшавых цацак з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова. Пазней прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total заявілі, што гэта яны раскідвалі плюшавых мядзведзяў над Беларуссю. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі Томаса Мазэці, ён і калега Хана Ліна Фрэй правялі ў паветры над Беларуссю ўвогуле 1 гадзіну 20 хвілін і паспелі за гэты час "дэсантаваць" прыкладна 800 плюшавых мядзведзяў над вёскамі і гарадамі Беларусі, у тым ліку над Мінскам.
Пасля таго як беларускія ваенныя абверглі факт парушэння дзяржаўнай мяжы лёгкаматорным самалётам, шведы выклалі ў інтэрнэце відэа свайго пералёту з тэрыторыі Літвы на тэрыторыю Беларусі. Гэтая гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасці саюзнай СПА.
Цяпер камісія прэзідэнта праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і вайсковых часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.
13 ліпеня ў Мінску быў затрыманы студэнт Інстытута журналістыкі Антон Сурапін, які размясціў на сваім сайце фотаздымкі плюшавых мядзведзяў, скінутых са шведскага самалёта. Антон сцвярджаў, што здымкі яму прыслаў ананім. Маці Сурапіна паведамілі, што ён затрыманы на трое сутак для высвятлення дачынення да раскідвання плюшавых мядзведзяў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Віцебск, 15 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/69/15114
Текущая дата: 26.12.2024