Аб гэтым падчас сумеснага пасяджэння калегій Міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
"Нашы краіны доўгія гады плённа супрацоўнічаюць у сельскагаспадарчай сферы. Галоўны вынік такога ўзаемадзеяння - гэта забеспячэнне харчовай бяспекі, сацыяльнай стабільнасці. Улічваючы спецыфіку і спецыялізацыю расійска-беларускай сельгасвытворчасці можна з упэўненасцю гаварыць, што нашы вытворцы дапаўняюць адзін аднаго, рэагуюць на патрэбнасці, забяспечваюць пастаўкі тых ці іншых відаў сыравіны і прадуктаў харчавання. Зразумела, у некаторых сегментах рынку прысутнічае і здаровая канкурэнцыя. У выніку самі спажыўцы галасуюць рублём за той ці іншы тавар на паліцах магазінаў", - адзначыў Барыс Грызлоў.
Ён нагадаў, што каля 80 працэнтаў беларускага экспарту прадуктаў харчавання арыентавана на Расію. "Гэты факт сведчыць аб тым, што якасныя беларускія прадукты займаюць дастойнае месца на сталах расіян. Паводле даных за мінулы год Беларусь, з доляй 16,4 працэнта ўпэўнена займае першае месца сярод краін-імпарцёраў харчовай прадукцыі ў Расіі. У гэтым сегменце захоўваецца дадатнае для Беларусі знешнегандлёвае сальда, якое ўносіць істотны ўклад у стабільнае функцыянаванне эканомікі краіны", - заявіў пасол Расіі ў Беларусі.
Паводле яго слоў, для РФ пастаўкі з нашай краіны - важная падмога ў забеспячэнні харчовай патрэбнасці насельніцтва, саджанцамі і насеннем - фермераў, а жывёлагадоўчых і рыбагаспадарчых прадпрыемстваў - кармамі.
24 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
24 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/8/71595
Текущая дата: 27.12.2024