Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Арганізацыі газавай галіны Беларусі плануюць пашырыць удзел у праектах па сацыяльнай газіфікацыі ў Расіі. Адпаведныя магчымасці абмеркаваны ў час рабочай паездкі дэлегацыі ДВА «Белпалівагаз» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Віталем Лапцёнкам у Смаленскую вобласць.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі арганізацый «Белгазбуд — холдынг» — вядучага холдынга галіны, які ажыццяўляе будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы.
У час перагавораў з кіраўніцтвам кампаніі «Газпрам газаразмеркаванне Смаленск» беларускі бок адзначыў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі.
Арганізацыі холдынга паспяхова ўжо рэалізавалі першыя праекты па сацыяльнай газіфікацыі ў расійскім рэгіёне. «Разгледжаны магчымасці больш шырокага прыцягнення беларускіх спецыялістаў да праектавання і будаўніча-мантажных работ у рамках такіх праектаў. Для гэтага ў беларускіх арганізацый ёсць неабходны вопыт і кампетэнцыі. У бліжэйшы час бакі прапрацуюць канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння», — адзначылі ў Мінэнерга.
Звязда, 1 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/9/70335
Текущая дата: 27.12.2024