Белорусский портал в Казахстане

Google купіў беларускую IT-кампанію AIMatter



Пра гэта інфармуе сайт AIMatter.

Google купіў беларускую IT-кампанію, рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій AIMatter.

"Мы рады паведаміць, што каманда далучаецца да Google", - адзначаецца на сайце AIMatter. Умовы здзелкі не паведамляюцца.

AIMatter - стваральнік дадатку для апрацоўкі сэлфі Fabby Look, які стаў папулярным ва ўсім свеце.

17 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/1/40400
Текущая дата: 29.03.2024