Белорусский портал в Казахстане

Міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі наведаў Парк высокіх тэхналогій



Джордж Холінгбэры сустрэўся з Усеваладам Янчэўскім.

20 чэрвеня міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі наведаў Парк высокіх тэхналогій, дзе прымерыў абутак з дапамогай дапоўненай рэальнасці і ўбачыў 3d-галаграму Лондана.

Як адзначыў дырэктар ПВТ, Вялікабрытанія з`яўляецца найважнейшым партнёрам для Парку. Больш за 70 беларускіх IT-кампаній супрацоўнічаюць з гэтым рынкам.

Вялікабрытанія - гэта трэцяя краіна па аб`ёме экспарту ў рэзідэнтаў ПВТ.

Звязда, 20 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/1/48495
Текущая дата: 26.04.2024