Белорусский портал в Казахстане

Беларускія распрацоўшчыкі мабільных праграм лідзіруюць у сусветным рэйтынгу



Беларускія распрацоўшчыкі мабільных дадаткаў лідзіруюць у сусветным рэйтынгу па выніках 2022 года, паведамілі ў Парку высокіх тэхналогій.

Амерыканскае аналітычнае агенцтва data.ai (раней — App Annie) апублікавала чарговую справаздачу аб стане мабільнага рынку State of Mobile — 2023. Рэйтынг складаецца з дзевяці катэгорый мабільных дадаткаў: гульні, фінансы, рэтэйл, стрымінгавыя сэрвісы, сацыяльныя медыя, ежа і напоі, падарожжы, здароўе і спорт. У гэтым рэйтынгу беларусы па-ранейшаму займаюць лідзіруючыя пазіцыі.

Праект Count Masters кампаніі-рэзідэнта ПВТ па выніках 2022 года ўвайшоў у топ-10 па запампоўках не толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі, як у папярэдні год, але і ў Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі і Японіі. Распрацаваная ў Беларусі праграма для жаночага здароўя заняла 6-е месца па колькасці глабальных загрузак, а па расходах карыстальнікаў павысілася на адну пазіцыю — цяпер яно на 5-м месцы. А кампанія з беларускімі каранямі SayGames працягвае займаць лідзіруючы радок у свеце сярод кампаній з найбольшай колькасцю установак — па выніках мінулага года яна размясцілася на 5-м месцы.

Аналітыкі агенцтва адзначаюць, што колькасць новых загрузак праграм павялічылася на 11% — да 255 млрд. На 3% вырас сярэдні час, які праводзіцца карыстальнікамі ў праграмах, і склаў каля пяці гадзін у дзень. Расходы карыстальнікаў у мабільных праграмах за 2022 год знізіліся на 2%, склаўшы $167 млрд.

Звязда, 14 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/1/67937
Текущая дата: 25.12.2024