Белорусский портал в Казахстане

ПВТ рэгламентаваў дзейнасць крыптаброкераў



Парк высокіх тэхналогій рэгламентаваў дзейнасць крыптаброкераў, паведамляе прэс-служба парку.

На пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ зацверджаны правілы і патрабаванні да дзейнасці, звязанай з аказаннем паслуг па ажыццяўленні здзелак (аперацый) з лічбавымі знакамі (токенамі) у інтарэсах іншых асоб.

Крыптаброкеры — гэта фінансавыя пасярэднікі, якія прадастаўляюць паслугі па гандлі лічбавымі актывамі. Яны змогуць ад свайго імя па даручэнні і за кошт кліентаў здзяйсняць аперацыі па набыцці, адчужэнню і абмену токенаў. Такія аперацыі можна праводзіць толькі праз аператараў крыптаплатформ-рэзідэнтаў ПВТ.

Звязда, 21 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/1/69500
Текущая дата: 22.11.2024