ІТ-магчымасці і перспектыўныя рашэнні ў сферы высокіх тэхналогій былі прадэманстраваны ў час наведвання Парка высокіх тэхналогій (ПВТ) прэм`ер-міністрамі Казахстана Алжасам Бекценавым і Беларусі Раманам Галоўчанкам.
Парк высокіх тэхналогій - прадмет міжнароднай гордасці нашай краіны, таму вельмі шмат замежных дэлегацый наведваюць яго, падкрэсліў намеснік начальніка Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Кірыл Залескі. "Усяго ў парку больш за 1 тыс. кампаній, якія працуюць па самых розных інфраструктурных напрамках: ад фінансавых тэхналогій да прамысловых тэхналогій, ад медыцыны да тэхналогій віртуальнай рэальнасці", - расказаў ён.
Дэлегацыі Казахстана былі прадэманстраваны магчымасці чатырох рэзідэнтаў ПВТ. Кожная з гэтых кампаній прадстаўляе сваю ўнікальную сферу прымянення – гэта падрыхтоўка кадраў з дапамогай віртуальнай рэальнасці, фінансавыя тэхналогіі, а таксама тэхналогіі для медыцыны і экалогіі.
Разам з дэлегацыяй Казахстана акрамя прэм`ер-міністра Беларусі з патэнцыялам рэзідэнтаў ПВТ азнаёміліся першы намеснік прэм`ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук.
Як падкрэсліў у час перагавораў з кіраўніком беларускага ўрада ў пашыраным складзе Алжас Бекценаў, Казахстан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій і IT. "Урад Казахстана настроены на далейшае ўмацаванне і паглыбленне адносін з Беларуссю", - падкрэсліў прэм`ер-міністр Казахстана.
Дэлегацыя з Казахстана на чале з прэм`ер-міністрам Алжасам Бекценавым знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Сёння былі праведзены перагаворы з прэм`ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, а таксама падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве, у тым ліку праграма мерапрыемстваў (дарожная карта) паміж урадамі Беларусі і Казахстана па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады.
14 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
14 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/1/75862
Текущая дата: 25.12.2024