Белорусский портал в Казахстане

Viber закрыў офіс у Мінску



Гендырэктар Rakuten Viber Джамел Агауа заявіў у інтэрв`ю Forbes, што мінскі офіс кампаніі зачынены.

— Мы не займаемся палітыкай у Viber, — падкрэсліў у сваёй заяве гендырэктар. — Мы супраць любых формаў гвалту.

Паводле інфармацыі Дж. Агауа, у Беларусі знаходзіцца больш за 120 супрацоўнікаў кампаніі і больш за 6 млн карыстальнікаў Viber.

Нагадаем, мэсэнджар Viber з’яўляецца адным з найбольш папулярных міжнародных IT-праектаў, якія ўваходзяць у лік рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогій.

Звязда, 22 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/2/55525
Текущая дата: 22.11.2024