Белорусский портал в Казахстане

У ПВТ пройдзе найбуйнейшая ў Беларусі канферэнцыя па электроніцы, робататэхніцы і інтэрнэту рэчаў



Найбуйнейшая ў Беларусі канферэнцыя па электроніцы, робататэхніцы і інтэрнэту рэчаў "Party Hard! 2017" пройдзе 25 лютага ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій.

Гэта міжнароднае прафесійнае мерапрыемства для інжынераў-электроншчыкаў, сістэматэхнікаў, праекціроўшчыкаў, а таксама аматараў, якія канструююць уласныя электронныя прылады і прыборы. У перапынках паміж дакладамі наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з беларускімі распрацоўкамі і стартапамі.

Як паведамілі ў аргкамітэце форуму, даклады будуць прысвечаныя двум асноўным напрамкам: непасрэдна распрацоўцы харду і вядзенню бізнесу ў гэтай сферы. Сярод тэм: сусветныя тэндэнцыі ў галіне электронікі, робататэхніка, інтэрнэт рэчаў, big data, прасоўванне і продаж прылад. Будуць таксама закранутыя пытанні інтэлектуальнай уласнасці, бо гэта адзін з ключавых актываў распрацоўшчыка.

Уваход на мерапрыемства будзе вольным для ўсіх ахвотных, якія папярэдне зарэгістраваліся на сайце. Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Парк высокіх тэхналогій і IT-партал kv.by.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-/7/38638
Текущая дата: 26.12.2024