Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Аб`яднаныя Арабскія Эміраты будуць развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках ІТ-сферы



Аб гэтым расказаў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

"З Аб`яднанымі Арабскімі Эміратамі ў Парка высокіх тэхналогій пачынаецца вельмі вялікая і, абсалютна ўпэўнены, працяглая гісторыя. Гэта супрацоўніцтва практычна па ўсіх напрамках: і інвестыцыйны, і венчурны (укладанне ў стартапы і сталыя кампаніі), і выхад нашых IT-прадуктаў на новыя рынкі, прычым не толькі на рынкі Эміратаў, і IT-адукацыя. Практычна ўсе рэчы, якія адносяцца да IT і хайтэку, не толькі на парадку дня - частка на стадыі канкрэтных рашэнняў, частка на стадыі планаў. Але планаў не доўгатэрміновых, а якія рэалізуюцца тут і цяпер", - расказаў Усевалад Янчэўскі.

Паводле яго слоў, бакі распрацавалі своеасаблівую дарожную карту супрацоўніцтва, у ёй улічаны ўсе пытанні будучага ўзаемадзеяння.

"Ад інвестыцый да IT-адукацыі, што, дарэчы, вельмі-вельмі важна. Гэта тая глеба, з якой вырастаюць усе стартапы, кампаніі, поспехі і тэхналогіі, - падкрэсліў дырэктар ПВТ. - Практычна па ўсіх напрамках, што толькі існуюць у IT і хайтэк-сферы, ёсць не проста агульныя падыходы, а цалкам канкрэтныя рэчы, якія будуць рэалізоўвацца ўжо ў бліжэйшым будучым. Я думаю, што гэта супрацоўніцтва на гады і дзесяцігоддзі".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня сустрэўся з кіруючым дырэктарам эмірацкай кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі рэалізацыя праекта "Паўночны бераг" і супрацоўніцтва ў сферы ІТ.

"Вы гэтаму сектару ўдзяляеце вялікую ўвагу. Ведаю, што Эміраты значна рушылі наперад у гэтым плане. Я вам удзячны за арганізацыю той размовы ў Эміратах, калі мы разам з вамі змаглі паслухаць вядучых спецыялістаў у галіне распрацоўкі штучнага інтэлекту. Тады я зразумеў, што ў гэтым напрамку ў Беларусі яшчэ шмат што трэба зрабіць, каб выйсці на той узровень, які вы тады дасягнулі разам са спецыялістамі з розных краін свету", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

7 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/1/65324
Текущая дата: 26.12.2024