Белорусский портал в Казахстане

Рэзідэнт ПВТ распрацаваў інфармацыйную сістэму па кіраванні выклікамі хуткай дапамогі



Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій распрацаваў інфармацыйную сістэму па кіраванні выклікамі хуткай дапамогі «Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі», паведамілі ў прэс-службе ПВТ.

У ПВТ адзначылі, што гэты прадукт — адзінае рашэнне для кіравання і ўзаемадзеяння дыспетчараў і брыгад хуткай дапамогі, распрацаванае ў Беларусі, якое адпавядае міжнароднаму стандарту FHIR HL7. Праграма ўжо ўкаранёна ў працоўны працэс Брэсцкай станцыі ХМД: больш за 200 супрацоўнікаў актыўна выкарыстоўваюць сістэму.

«Лічбы ўражваюць. Усяго толькі за некалькі месяцаў працы сістэмы ўжо апрацавана больш за 200 тыс. выклікаў брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Кампанія не спыняецца на дасягнутым, наадварот, мае намер і далей прасоўваць свой прадукт па ўсёй Беларусі», — распавялі ў парку.

Інфармацыйная сістэма ўяўляе сабой сэрвіс, даступны на мабільнай прыладзе. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, «рашэнне паскарае перадачу інфармацыі паміж дыспетчарам і брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, скарачае папяровы дакументаабарот і час на падрыхтоўку дакументаў, збор і апрацоўку аналітычнай інфармацыі». Сістэма валодае шырокай функцыянальнасцю і гнуткасцю, а таксама інтэгравана з інфармацыйнай сістэмай «Дыспетчар». Акрамя таго, у цяперашні час вядзецца распрацоўка інфармацыйнай сістэмы «Аптэчны склад», якая дапаможа кантраляваць запас і расход лекавых сродкаў у брыгадах хуткай дапамогі.

Звязда, 9 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/1/67374
Текущая дата: 26.12.2024