У Пекіне стартавала будаўніцтва робататэхнічнага індустрыяльнага парку, які будзе размешчаны ў гарадскім раёне Чанпін на поўначы кітайскай сталіцы.
Цяпер вядзецца будаўніцтва двух участкаў гэтага індустрыяльнага парку, завяршэнне будаўніцтва якіх чакаецца ў першай палове 2026 года.
Як праінфармавалі ў адміністрацыі раёна Чанпін, новы індустрыяльны парк засяродзіцца на стварэнні платформ грамадскіх паслуг і прасоўванні развіцця інавацыйных прадпрыемстваў у сферы робататэхнікі, каб падтрымаць развіццё адпаведнай галіны ў Пекіне.
У раёне Чанпін размяшчаецца 41 ВНУ, гэтыя навучальныя ўстановы змогуць аказаць надзейную кадравую і інтэлектуальную падтрымку развіццю робататэхнічнай індустрыі, заявілі ў раённым упраўленні эканомікі і інфарматызацыі.
У мінулым годзе гарадскія ўлады абнародавалі план будаўніцтва двух такіх індустрыяльных паркаў.
Звязда, 3 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/1/73480
Текущая дата: 26.12.2024