Дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс адкрылі 15-га лістапада новы STEM-цэнтр у сярэдняй школе нумар 1 горада Драгічына, паведамляе Мінінфарм.
Гэта камп`ютарны клас, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі, дзе школьнікі будуць займацца праграмаваннем, робататэхнікай, 3D-мадэляваннем і інжынернай творчасцю.
Як адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, Парк высокіх тэхналогій рэалізуе сёння дзясяткі праектаў па падтрымцы таленавітай моладзі ў рэгіёнах Беларусі.
Толькі ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо сёмы STEM-цэнтр, абсталяваны пры фінансавай падтрымцы беларускіх ІТ-кампаній.
Звязда, 15 лістапада 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/3/50788
Текущая дата: 22.11.2024