Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь была сярод першых еўрапейскіх дзяржаў, якія адгукнуліся на заклік Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ўдзельнічаць у гэтым глабальным праекце. "У 2014 годзе мы падпісалі адпаведнае пагадненне, а праз год сумесна з кітайскім лідарам далі старт будаўніцтву парка. Сёння ён па праву прызнаны эталонам спалучэння эканамічных інтарэсаў Еўропы і Азіі, жамчужынай "Пояса і шляху", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Назва форуму - "Адкрыты парк "Вялікі камень" - прыклад глабальных магчымасцей" - адлюстроўвае галоўную ідэю праекта аб тым, што ініцыятыва зарадзілася ў Кітаі, але яе магчымасці і вынікі належаць усяму свету".
Прэзідэнт адзначыў, што ў парку "Вялікі камень" ствараецца гарманічны горад новай эпохі з экалагічна чыстай індустрыяй, які стане ўзорам сумеснага развіцця краін - удзельніц ініцыятывы. Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб форум прайшоў у атмасферы партнёрства і дзелавога супрацоўніцтва, натхніў яго ўдзельнікаў на новыя здзяйсненні і перспектыўныя сумесныя праекты.
2 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/4/48668
Текущая дата: 27.12.2024