Наглядальны савет Парку высокіх тэхналогій 13 сакавіка прыняў рашэнне аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў ПВТ адразу 46 новых кампаній.
Як адзначаюць у адміністрацыі ПВТ, за больш чым 10-гадовую гісторыю ПВТ такі істотны аднамомантавы прырост — са 192 да 238 рэзідэнтаў, гэта значыць адразу на чвэрць, — адбыўся ўпершыню. Прычынай імклівага росту парку стала падпісанне ў снежні 2017 года прэзідэнтам дэкрэта № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".
Прасочваецца тэндэнцыя росту колькасці прадуктовых кампаній: восем новых рэзідэнтаў сканцэнтраваныя на стварэнні ўласных прадуктаў, а 21 — рэалізуе змешаную бізнес-мадэль, якая спалучае стварэнне ўласных прадуктаў з распрацоўкай праграмнага забеспячэння на заказ.
Як адзначаюць у ПВТ, новыя рэзідэнты ахопліваюць высока запатрабаваныя на рынку напрамкі дзейнасці і тэхналогіі. Сярод іх распрацоўка праграмнага забеспячэння ў сферы штучнага інтэлекту (нейронавыя сеткі, машыннае навучанне, камп`ютэрны зрок) і дапоўненай рэальнасці — кампаніі "Вонабай", "Камера Фёрст Дэвелапмент", "Каноэ", "Твістэлар" і іншыя; распрацоўка ПЗ у сферы збору, апрацоўкі, аналізу вялікіх аб`ёмаў дадзеных (BigData) — кампаніі "БД Тэхналогіі", "Спіраль Скаўт"; распрацоўка праграмна-апаратных комплексаў у сферы інтэрнэту рэчаў — "Кліка Тэк"; распрацоўка ПЗ у сферы дакладнага земляробства — "УанСоил".
У ПВТ таксама прыйшлі пяць рэзідэнтаў, чыя дзейнасць звязаная не толькі з праграмным, але і апаратным забеспячэннем — "Клэвэтура", ВРТЭК, "Кліка Тэк", "Сірк`ют Інжынірынг Тэхноладжыз", "Софтмакс Сістэмы тэлеметрыі".
Многія новыя рэзідэнты арыентаваныя не толькі на экспарт, але і працу на ўнутраным беларускім рынку — "ВайсВеб", "Інтэрмех", "Сэрвіс-партнёр", "Софтмакс Сістэмы Тэлеметрыі".
Большасць з прынятых 13 сакавіка ў ПВТ кампаній (54%) створаная з удзелам замежных інвестыцый.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2018
Мінск, 14 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-0/5/42827
Текущая дата: 23.11.2024