Белорусский портал в Казахстане

Дырэктар ПВТ Янчэўскі і міністр інфармацыі і камунікацый Казахстана Абаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы IT



Сустрэча прайшла 28 лістапада ў Мінску.

Сустрэча дырэктара Парка высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага з міністрам інфармацыі і камунікацыі Казахстана Даўрэнам Абаевым прайшла 28 лістапада ў Мінску.

Бакі разгледзелі перспектывы развіцця экасістэм стартапаў і інстытутаў венчурнага фінансавання дзвюх краін, абмеркавалі магчымасць стварэння падкамісіі па развіцці лічбавай эканомікі (будзе створана ў рамках міжурадавай казахстанска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве).

Асобнай тэмай сустрэчы сталі ўзаемныя дамоўленасці наконт абмену практычным вопытам у галіне выкарыстання тэхналогіі блокчэйн і яе прававога рэгулявання.

Па выніках сустрэчы Усевалад Янчэўскі і Даўрэн Абаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі ў галіне новых і высокіх тэхналогій.

29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-402/1/41415
Текущая дата: 28.04.2024