Белорусский портал в Казахстане

У Пекіне стартавала будаўніцтва робататэхнічнага індустрыяльнага парку



У Пекіне стартавала будаўніцтва робататэхнічнага індустрыяльнага парку, які будзе размешчаны ў гарадскім раёне Чанпін на поўначы кітайскай сталіцы.

Цяпер вядзецца будаўніцтва двух участкаў гэтага індустрыяльнага парку, завяршэнне будаўніцтва якіх чакаецца ў першай палове 2026 года.

Як праінфармавалі ў адміністрацыі раёна Чанпін, новы індустрыяльны парк засяродзіцца на стварэнні платформ грамадскіх паслуг і прасоўванні развіцця інавацыйных прадпрыемстваў у сферы робататэхнікі, каб падтрымаць развіццё адпаведнай галіны ў Пекіне.

У раёне Чанпін размяшчаецца 41 ВНУ, гэтыя навучальныя ўстановы змогуць аказаць надзейную кадравую і інтэлектуальную падтрымку развіццю робататэхнічнай індустрыі, заявілі ў раённым упраўленні эканомікі і інфарматызацыі.

У мінулым годзе гарадскія ўлады абнародавалі план будаўніцтва двух такіх індустрыяльных паркаў.

Звязда, 3 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-402/1/73480
Текущая дата: 22.11.2024