Даходы ад аперацый з токенаў не будуць абкладацца падаткамі да 1 студзеня 2023 года.
Абарот лічбавых валют і токенаў афіцыйна ўведзены ў Беларусі, гэта замацавана ў падпісаным прэзідэнтам дэкрэце "Аб развіцці лічбавай эканомікі".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у пятніцу дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Дакумент стварае беспрэцэдэнтныя ўмовы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій — у іх ёсць цэлы шэраг ільгот і магчымасцяў па працы на міжнародных рынках.
Палажэнні дэкрэта закранаюць і сферу крыптавалют. Напрыклад, рэзідэнтамі ПВТ цяпер могуць стаць фірмы па майнінгу і абмену крыптавалют. У цэлым створаны ўнікальныя для ўсяго свету ўмовы для лічбавых валют і токенаў.
Так, у заканадаўстве будуць вызначаны правы фізічных і юрыдычных асоб у сферы звароту токенаў: імі можна валодаць, іх можна ствараць, набываць, адчужаць, плаціць імі і многае іншае.
Беларусам дазволілі абменьваць токены, майніць іх, прадаваць і купляць за беларускія рублі, замежныя валюты і электронныя грошы. Больш за тое, цяпер можна дарыць і завяшчаць токены, а дзейнасць па майнінгу, куплі і продажы крыптавалют не лічыцца прадпрымальніцтвам.
Дэклараваць крыптавалюты і даходы ад аперацый з імі беларусам таксама не трэба будзе, а падаткі з іх плаціць не трэба аж да 1 студзеня 2023 года.
У Беларусі створаны самыя спрыяльныя ўмовы для рэгулявання сферы крыптовалют: як для простых грамадзян, так і для кампаній і інвестараў з гэтай сферы. Здзелкі з крыптавалютами ў рэспубліцы будуць самымі бяспечнымі ў свеце, а ажыццяўляць іх будуць толькі рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій.
Мінск, 22 снежня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-402/3/41728
Текущая дата: 26.12.2024