Белорусский портал в Казахстане

Перавагі і магчымасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прэзентаваны ў Румыніі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Перавагі і магчымасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прэзентаваны ў Румыніі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў перагаворы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства транспарту Румыніі Мірчам Бібанам.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў сферы транспарту. Андрэй Грынкевіч правёў прэзентацыю транспартна-лагістычнага і транзітнага патэнцыялу Беларусі, магчымасцей "Вялікага каменя" як вузлавой платформы эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Акрамя таго, абмеркаваны канкрэтныя сумесныя крокі, накіраваныя на пашырэнне ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, уключаючы супрацоўніцтва ў рамках беларуска-румынскага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых зносінах, рэалізацыю праекта камбінаванага транспарту "Вікінг", які злучае Еўропу, Азію, краіны Балтыі і Скандынавіі. Размова ішла і аб перспектывах устанаўлення прамых авіязносін паміж дзвюма краінамі.

13 верасня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-402/3/44916
Текущая дата: 26.12.2024