Пра гэта паведамляе адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій.
Так, на пасяджэнні назіральнага савета ПВТ 10 лютага ў якасці новых рэзідэнтаў ПВТ былі зарэгістраваныя пяць IT-кампаній: ТАА "Некстсофт" — спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння (ПЗ) на замову ў сферы web- і mobile-тэхналогій; ТАА "БелПрайм" — прадуктовая кампанія, спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы інтэрнэт-маркетынгу; ТАА "Йелаў софт" — спецыялізуецца на распрацоўцы мабільных праграм, воблачных сістэм і сістэм электроннага дакументаабароту ў сферы індустрыі падарожжаў, банкаўскай справы і тэлекамунікацый; ТАА "Софтарэкс Тэхноладжыес" — спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы аховы здароўя, дыстанцыйнай адукацыі, энергетыкі, інтэрнэту рэчаў, камп`ютарнага зроку і праграмнай інжынерыі; УП "АндэрсенБел" — спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы аховы здароўя, банкаўскай справы, мультымедыя.
На пасяджэнні таксама быў ухвалены новы бізнес-праект рэзідэнта ПВТ ТАА "Эпаль Софт", які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці гэтай кампаніі.
Разам з гэтым ТАА "Нівал Нетварк", СТАА "Лікавыя метады", ТАА "ПМіС-Софтпрадукт" і ТАА "Ашчадбанк-Тэхналогіі" пазбаўленыя статусу рэзідэнта ПВТ.
У 2016 годзе беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў. Штогод у ПВТ ствараецца прыблізна тры тысячы новых працоўных месцаў. Экспарт праграмнага забеспячэння з Беларусі за дзесяць гадоў вырас больш як у 46 разоў і склаў у 2015 годзе амаль 800 млн долараў ЗША.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2017
Мінск, 18 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-402/4/38716
Текущая дата: 16.11.2024