Белорусский портал в Казахстане

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) зацікаўлены ў прысутнасці ў беларускім Парку высокіх тэхналогій



Аб гэтым 22 лістапада паведаміў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў.

Андрэй Бельянінаў расказаў, што ў ЕАБР вельмі зацікаўлены, каб прысутнічаць са сваімі партнёрамі ў ПВТ. Ён адзначыў, што размова ідзе аб расійскай кампаніі, якая можа стаць рэзідэнтам ПВТ.

ЕАБР разглядае некалькі праектаў у Беларусі - у дарожнай галіне, ЖКГ, а таксама энергетыцы. Яны знаходзяцца ў рознай ступені гатоўнасці, ідзе перагаворны працэс.

Напрыклад, у энергетыцы размова ідзе аб будаўніцтве ў Беларусі газатурбінных генератараў для БелАЭС. Банк чакае вынікаў тэндара па выбары пастаўшчыкоў абсталявання, каб заключыць з імі здзелку і фінансаваць іх пастаўкі.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) - Міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей.

Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

23 лістапада 2018, Масква
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/18-412/1/45734
Текущая дата: 28.03.2024