Белорусский портал в Казахстане

У сувязі з гібеллю радавога Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб`яднаным навучальным цэнтры Узброеных сіл Беларусі Аляксандра Коржыча распачатыя "прыблізна 15 крымінальных спраў", прыкладна столькі ж фігурантаў



Аб гэтым паведаміў 15 лістапада генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Паводле слоў Канюка, пракуратура не толькі сочыць за ходам расследавання, але і разам са Следчым камітэтам з`яўляецца адной з дзейных арганізацый па гэтай справе.

Канюк заявіў, што расследаванне знаходзіцца на яго асабістым кантролі. Ён сустракаўся з маці загінулага. Яна будзе ўдзельнічаць у некаторых следчых дзеяннях.

Згодна са звесткамі на 1 лістапада, фігурантамі справы ў сувязі з гібеллю радавога Коржыча ў 72-м Аб`яднаным навучальным цэнтры з`яўляюцца 15 вайскоўцаў, паведамілі раней  у Следчым камітэце.

Абвінавачанне выстаўленае 10 з іх — васьмі сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку адзін афіцэр, які знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы, — у статусе падазраваных.

21-гадовага радавога Коржыча знайшлі ў пятлі са звязанымі нагамі і апранутай на галаву майкай 3 кастрычніка ў склепе медроты. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі следства назвала суіцыд, але сваякі з гэтым не пагадзіліся і заявілі аб гвалтоўным характары смерці. У выніку Следчы камітэт распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры версіі здарэння: давядзенне да самагубства, забойства і самагубства.

Па справе Коржыча былі заключаныя пад варту 10 чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па фактах злоўжывання ўладай, махлярства, нестатутных адносін. Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка адхіліў ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага Аб`яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/41114
Текущая дата: 02.05.2024