Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» ладзіць зімовы распродаж. Квіткі каштуюць ад 25 да 147 эўра



Цягам двух сутак квіткі на рэгулярныя маршруты «Белавія» можна будзе набыць са зьніжай.

Распродаж на сайце «Белавія» стартуе 28 лістапада ў 00:01 і працягнецца да 23:59 29 лістапада. Акцыйныя квіткі будуць каштаваць ад 25 да 147 эўра. У кошт квіткоў не ўваходзяць таксы і зборы.

Акцыя дзейнічае толькі на прамыя маршруты авіякампаніі, як зь Менску, так і ў Менск. У акцыі ня ўдзельнічаюць маршруты «Менск — Бэйрут» і «Бэйрут — Менск».

Максымальны тэрмін знаходжаньня ў пункце прызначэньня — 1 месяц (пры набыцьці квітка туды-назад). Час і дата вылету нязьменныя, а самі квіткі незваротныя.

Радыё Свабода, 27 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/41362
Текущая дата: 25.04.2024