Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ў навагоднія святы і канікулы прапануе білеты на паязды ў зносінах з Расіяй са скідкай да 40 працэнтаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 40 працэнтаў (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія яшчэ не рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за трое сутак і менш да адпраўлення.

Навагодняя прапанова дзейнічае на поезд нумар 132 адпраўленнем з 27 па 30 снежня і 1 і 2 студзеня. Скідка таксама дзейнічае пры куплі білетаў на паязды нумар 2 Мінск - Масква, нумар 1 Масква - Мінск і нумар 26 Мінск - Масква адпраўленнем 31 снежня.

З інфармацыяй аб кошце праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце БЧ, а таксама ў службах даведак і білетных касах.

22 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/41726
Текущая дата: 15.10.2018