Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" з летняга раскладу павялічыць колькасць рэйсаў у Парыж да 11 у тыдзень



Пра гэта паведаміў 9-га лютага генеральны дырэктар авіяперавозчыка Анатоль Гусараў перад пачаткам падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый.

"З пачатку летняга раскладу мы плануем лятаць у Парыж 11 разоў у тыдзень. Чатыры дні ў тыдзень будуць два рэйсы ў дзень. І мы ўжо атрымалі слоты ў аэрапорце Шарль-дэ-Голя", - расказаў генеральны дырэктар "Белавія".

Ён удакладніў, што запаўняцца рэйсы будуць у большай частцы за кошт транзітных пасажыраў. "Парыж - адзін з напрамкаў, дзе мы зніжаем тарыфы. За кошт таго, што многія пасажыры з Расіі, Казахстана аддаюць перавагу ляцець праз Мінск - колькасць пасажыраў на гэтым напрамку павялічваецца", - растлумачыў Анатоль Гусараў.

Акрамя таго, "Белавія" плануе павялічыць колькасць рэйсаў у Амстэрдам да 10 у тыдзень.

"Але мы яшчэ не атрымалі дазвол ад аэрапорта. Вядзём перагаворы і па павелічэнні колькасці рэйсаў у Брусель. Пакуль не дазволілі, але гэта тэхнічныя рэчы", - удакладніў ён.

Таксама гендырэктар "Белавія" расказаў, што авіякампанія некалькі гадоў вядзе перагаворы па адкрыцці рэйса ў Мюнхен. "Мы не можам пакуль прабіцца туды, хоць вельмі хочам адкрыць рэгулярныя паветраныя зносіны з Мінска ў Мюнхен", - паведаміў ён.
___________________________________

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).

9 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/42494
Текущая дата: 25.04.2024