Белорусский портал в Казахстане

Здабыча торфу ў Беларусі ў 2017 годзе павялічылася на 37%



Арганізацыі Міністэрства энергетыкі ў 2017 годзе здабылі 2 177 тыс. т торфу, што складае 137% да ўзроўню 2016 года. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінэнерга.​

У тым ліку 2 118 тыс. т торфу здабыта арганізацыямі ДВА "Белпалівагаз". Арганізацыі аб`яднання ў 2017 годзе вырабілі 975,5 тыс. т паліўных брыкетаў і 71,2 тыс. т тарфяной сушанкі з тэмпам росту 111,7% да ўзроўню 2016 года.

Вытворчасць пажыўных грунтоў склала 29,4 тыс. т (141,3%), кіпаванага торфу 99,5 тыс. т (111%). Было адведзена 749 га зямель для здабычы торфу і пабудавана 568 га тарфяных плошчаў.

У 2017 годзе арганізацыі ДВА "Белпалівагаз" рэалізавалі значныя праекты па рэканструкцыі і мадэрнізацыі торфабрыкетнай вытворчасці.

Звязда, 10 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/42498
Текущая дата: 26.04.2024