Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ



13 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 2,3617 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0074 рубля (0,37%) і склаў 2,0103 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0057 рубля (0,18%) і склаў 3,1882 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра - 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф`ючарсы на нафту маркі Brent зніжаюцца і знаходзяцца ў раёне 75,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 91,02 капейкі і склаў 63,1164 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/43820
Текущая дата: 29.03.2024