Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША патаннеў амаль на капейку на першых таргах тыдня



18 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0042 рубля (0,17%) і склаў 2,4390 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0092 рубля (0,42%) да 2,1574 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0069 рубля (0,21%) і склаў 3,2566 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent таргуецца на трохмесячных максімумах, зараз бараль ацэньваецца ў 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,4574 рубля і склаў 66,2470 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/46882
Текущая дата: 02.05.2024