Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі "Усход-1" здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Харпер Лі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі "Лесвіца райская", якая распавядае пра шлях манахаз да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы і не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка туманная, летам будзе добры ўраджай збожжа.

Sputnik, 12 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/47537
Текущая дата: 20.04.2024