Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 траўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 217 дзён.

У Беларусі, Расіі, Кыргызстане і Украіне сёння святкуецца Дзень пагранічніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 траўня

У 1917 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар газеты "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
У 1927 годзе быў створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь).
У 1944 годзе войскамі 2-га Беларускага фронта быў вызвалены горад Магілёў.

Хто нарадзіўся 28 траўня

1836 год: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца.
1937 год: Генрых Ціхановіч, беларускі мастак.
1960 год: Алесь Аркуш, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Максіміліян Валошын, брытанскі пісьменнік Ян Флемінг і аўстралійская спявачка і актрыса Кайлі Міноўг.

28 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пахомія, якога ў народзе называлі Пахом Цёплы або Пахом-бакагрэй.

Амаль паўсюль з гэтага дня ўстанаўлівалася добрае, па-летяму цёплае надвор`е. На Пахома працягвалі займацца сяўбой.

Па некаторых прыкметах ужо зараз можна было даведацца, які чакае ураджай. Так, калі на асіне шмат "завушніц", будзе добры ўраджай аўса.

Калі ўвесь дзень 28 траўня цёпла, то і лета будзе цёплае.

Sputnik, 28 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/48193
Текущая дата: 01.05.2024