Белорусский портал в Казахстане

У імя незалежнасці ў Беларусі заўсёды будуць шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў



Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нацыянальнае свята аб`ядноўвае беларусаў у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям`ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання", - гаворыцца ў віншаванні.

Перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці беларускага народа.

"У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў, імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, працвітаючай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта з 75-годдзем вызвалення Беларусі і Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з вялікай гістарычнай датай - 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці - святам, якое аб`ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям`ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання.

Перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці нашага народа. У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць дастойнымі іх памяці.

На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, працвітаючай краіны. Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба. Жадаю вас шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

2 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/48667
Текущая дата: 04.05.2024