Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 верасня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 111 дзён.

У гэты дзень у 2001 годзе была здзейсненая тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр у ЗША. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 верасня

У 1938 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку.
У 1992 годзе адбылося адкрыццё Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Хто нарадзіўся 11 верасня

1855 год: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.
1953 год: Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменнік.
1972 год: Алесь Пашкевіч, беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі, савецкі касманаўт Герман Цітоў і савецкі і расійскі спявак, Народны артыст СССР Іосіф Кабзон.

11 верасня ў народным календары

У гэты дзень адбылося адсячэнне галавы Іаана Прадцечы. 11 верасня ў народзе нацываюць Іван Галавасек або Іван Калінавік. На Іаана прынята было пасціцца і забаранялася есці круглыя плады, таму што Ірадыяда, нібыта з яблыкам, гуляла з адсечанай галавой Хрысціцеля, якую паднеслі на талерцы. Нельгя таксама было нешта рэзаць – хлеб ламалі рукамі. 

Калінавік гэты дзень называецца таму, што збіралі саспелыя ягады каліны і рабілі з іх кісель, дадавалі ў пірагі і кашы.

Пачынаецца бабіна лета – крыху цяплее, радзей ідуць восеньскія дажджы. Ёсць меркаванне, што "бабіным" гэты перыяд называецца таму, што ў гаспадарцы пачыналіся жаночыя справы: трэба было сабраць садавіну і гародніну, высушыць і спрасці лён і каноплі.

У гэты час, які доўжыўся звычайна два-тры тыдні, пакуль прыгожа і сонечна, імкнуліся справіць вяселлі.

Sputnik, 11 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/49728
Текущая дата: 27.04.2024