Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.

У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка

У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.

Хто нарадзіўся 26 кастрычніка

1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1810 год: Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.
1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.
1959 год: Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.

26 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора.

Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай "залатой" восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрота і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак.

Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца.

У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць.

Перамену надвор`я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макроту таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.

Sputnik, 26 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/50411
Текущая дата: 27.04.2024