Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі неабходна захаваць суверэнную незалежную дзяржаву



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Мінскай вобласці.

"Мы стварылі першую ў гісторыі незалежную дзяржаву. Але трэба яе захаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён выказаў упэўненасць, што ў будучым будуць важныя не столькі прыродныя рэсурсы, якімі валодае тая ці іншая краіна, колькі інтэлектуальны патэнцыял, узровень адукацыі. 

"Нафта і газ адыходзяць. Мазгі будуць галоўнымі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама выказаўся за тое, каб да ўлады прыходзіла новае пакаленне. "Каб мы спакойна маглі, гледзячы на сваіх дзяцей, якія будуць кіраваць гэтай краінай (я не пра сваіх дзяцей гавару, мае дзеці не будуць кіраваць краінай, гэта я вам паабяцаў)... Каб нашы дзеці жылі ў гэтай краіне і радаваліся, што мы ім падарылі гэту суверэнную і незалежную краіну", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што пэўныя сілы часам спрабуюць рознымі метадамі расхістаць краіну. "Мы гэтага не павінны дазволіць. І гэтыя парламенцкія выбары паказалі, што мы гаспадары ў краіне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

4 снежня 2019, Мінск 
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/50819
Текущая дата: 19.04.2024