Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб`яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.
Прэмія прысуджана настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэю Іаану (Івану) Харашэвічу за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы.
Высокай узнагароды ўдастоена Беларускае грамадскае аб`яднанне ветэранаў за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Калектыў грамадскага аб`яднання "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" адзначаны прэміяй за вялікую работу па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы шматдзетных сем`яў, рэалізацыю гуманітарных праектаў "Конкурс на лепшую шматдзетную сям`ю", "Мінскі гарадскі форум маці", тэлепраекта "Родныя людзі".
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" таксама прысуджана калектыву філіяла ўстановы культуры "Брэсцкі абласны краязнаўчы музей" "Археалагічны музей "Бярэсце" за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла музея.
За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП "Белкартаграфія" Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ "Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі" Вячаслава Насевіча.
За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
Калектыў установы культуры "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" ўдастоены спецпрэміі за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў "Восіп Цадкін. Вяртанне", "Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з "ВМАТЭМАЙС". За стварэнне серыі дакументальных фільмаў "Хроніка Мінскага гета" спецыяльнай прэміяй адзначаны аўтарскі калектыў у складзе намесніка загадчыка аддзела дырэкцыі інфармацыі ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Барыса Герстэна, дырэктара ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" Уладзіміра Бокуна, рэжысёра-пастаноўшчыка ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" Уладзіміра Луцкага.
Спецыяльнай прэміі ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны калежд імя М.К.Агінскага" за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў "Міжнародны сімфанічны форум-конкурс маладых кампазітараў краін СНД імя М.К.Агінскага", "Масты дружбы: Беларусь - Расія", "Духоўная старонка малой радзімы".
Высокай узнагародай адзначаны калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы "Брэст - культурная сталіца Садружнасці-2019".
Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь спецыяльная прэмія прысуджана за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі.
Спецпрэміяй адзначаны і калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і адпачынку за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта "Іўеўскі каларыт".
За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Вавілава.
Ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі "Скіф" удастоены спецпрэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і спецназа імя В.П.Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам.
Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль "Дударыкі" гімназіі нумар 14 горада Мінска адзначаны высокай узнагародай за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, паспяховае прадстаўленне Беларусі ў праграмах міжнароднага фестывалю "Гармонь збірае сяброў", Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і іншых праектаў.
За мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, спецыяльнай прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай кафедры Кірыла Орсіка, індывідуальнага прадпрымальніка, члена Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.
8 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/51222
Текущая дата: 18.11.2024