Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны аэрапорт Мінск зноў стаў самым пунктуальным у свеце па версіі OAG



Аб гэтым паведамляе сайт аэрапорта.

Нацыянальны аэрапорт Мінск заняў першы радок у топ-20 па пунктуальнасці палётаў за 2019 год сярод усіх аэрапортаў свету ў катэгорыі small airports (з колькасцю абслужаных пасажыраў ад 2,5 да 5 млн у год).

Рэйтынг складзены аналітычнай кампаніяй Official Airline Guide (OAG).

Па выніках работы за 2018 год згодна з рэйтынгам OAG Нацыянальны аэрапорт Мінск таксама быў прызнаны самым пунктуальным аэрапортам у свеце ў той жа катэгорыі.

Пунктуальнасць палётаў - гэта паказчык выкананых рэйсаў (прыбыццё і адпраўленне) без затрымак. Затрымкай лічыцца адхіленне ад планавага часу вылету/прылёту на 15 і больш мінут без уліку адхіленняў з-за метэаўмоў.

Гэты паказчык характарызуе своечасовасць аэрапортавых аперацый па абслугоўванні паветраных суднаў і пасажыраў, апрацоўцы грузаў і пошты. OAG - даследчая кампанія са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, якая прадастаўляе найбольш дакладную лічбавую інфармацыю аб статусе рэйсаў аэрапортам, авіякампаніям, абслуговым кампаніям, звязаным з турызмам, самалётабудаўнічым кампаніям, кансультантам па ўсім свеце.

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортавых паслуг. Тут 2 штучныя ўзлётна-пасадачныя паласы, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, што дае магчымасць прымаць паветраныя судны ўсіх тыпаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах.

Рэгулярныя палёты з Нацыянальнага аэрапорта Мінск выконваюцца па 55 міжнародных паветраных трасах у Заходнюю Еўропу, Блізкі Усход і іншыя рэгіёны.

10 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/51251
Текущая дата: 20.04.2024