Белорусский портал в Казахстане

Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь



Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь вечарам 7 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У склад дэлегацыі ўвайшлі тры эксперта. Афіцыйная праца місіі пачнецца сёння і працягнецца да суботы - 11 красавіка. 

Экспертам будзе прадастаўлена магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.

Дэлегацыя прыбыла ў Беларусь па запрашэнні кіраўніка беларускай дзяржавы.

Звязда, 8 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/52574
Текущая дата: 08.05.2024