Белорусский портал в Казахстане

Сто кіслародных канцэнтратараў даставілі ў Беларусь з Кітая



Самалёт Мінабароны Іл-76 з медыцынскай гуманітарнай дапамогай з Кітая прыбыў у Беларусь, у складзе грузу — сто кіслародных канцэнтратараў.

Груз суправаджала каманда ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Далгалеўцам. Самалёт вылецеў з Кітая і прызямліўся 2 чэрвеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэта ўжо чацвёртая дастаўка гуманітарнага грузу для Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні Прэзідэнта і ў адпаведнасці з пастановай урада.

На борце Іл-76 — сродкі медыцынскага прызначэння, агульная вага грузу — 22 тоны

Груз размяркуюць па ўсіх рэгіёнах краіны. Прыярытэт будзе аддавацца тым рэгіёнах, якія цяпер найбольш напружана вядуць барацьбу з інфекцыяй. Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк распавёў, што ў складзе грузу сродкі абароны і 100 кіслародных канцэнтратараў.

— Хачу падзякаваць ЮНІСЕФ і Wargaming, якія ў чарговы раз падставілі нам плячо, — сказаў намеснік міністра.

Усяго за чатыры рэйсы ў Беларусь з Кітая было дастаўлена больш за 100 т гуманітарнай дапамогі.

Звязда, 2 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/53874
Текущая дата: 26.04.2024