Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: Беларускі бок не дапусціць, каб хтосьці звонку спрабаваў уплываць на нашу энергетычную палітыку



Адбываецца афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Беларусь. Нашу краіну і Венгрыю аб’ядноўваюць спробы вонкавага процідзеяння рэалізацыі права на развіццё мірных ядзерных праграм, з якімі яны сутыкнуліся.

«Мы дамовіліся, што разам будзем даваць на іх адэкватны, але жорсткі адказ. Беларускі бок не дапусціць, каб хтосьці звонку спрабаваў уплываць на нашу энергетычную палітыку. Разам з тым мы гарантуем, што гэтая палітыка заўсёды будзе арыентавана на максімальную бяспеку, адкрытасць і празрыстасць», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і запэўніў, што мы гатовы прыняць экспертаў МАГАТЭ, ЕС, іншых міжнародных структур, каб яны пераканаліся ў тым, што атамная электрастанцыя ў Астраўцы не пагражае ні самім беларусам, ні нашым суседзям.

Краіны пацвердзілі зацікаўленасць у абмене досведам у ядзерна-энергетычнай сферы, эксплуатацыі АЭС, бяспечнага абыходжання з радыёактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.

Звязда, 5 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/53961
Текущая дата: 07.05.2024