Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 64 003 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 51 902 чалавекі



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 003 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 078 267 тэстаў на каранавірус.

51 902 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 436 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 11,7 млн, пры гэтым больш за 541 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,6 млн, Індыя  — больш за 720 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 7 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/54458
Текущая дата: 02.05.2024