Белорусский портал в Казахстане

У Полацку знайшлі чарговыя старажытныя артэфакты



У Полацку знайшлі фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя прадметы, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Аб гэтым праінфармаваў у сваім Instagram-акаўнце старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

«На тэрыторыі Верхняга замка ў час зямельных работ знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя знаходкі, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Знойдзеныя прадметы ўяўляюць сабой навуковую каштоўнасць, яны дадуць магчымасць атрымаць дадатковыя звесткі аб гісторыі нашага старажытнага Полацка», — адзначыў у сацсетцы кіраўнік раёна.

У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка з лістапада 2019 года ідзе маштабная будоўля. У будынках былога бальнічнага гарадка ў 2021 годзе збіраюцца размясціць Полацкае кадэцкае вучылішча. За будаўнічымі работамі ў гістарычным цэнтры горада вядуць нагляд археолагі.

Звязда, 24 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/56574
Текущая дата: 28.03.2024