Белорусский портал в Казахстане

ААТ "Беларускае марское параходства" праводзіць мадэрнізацыю трох суднаў



Аб гэтым расказаў дырэктар прадпрыемства Андрэй Касьянюк у час сустрэчы намесніка міністра транспарту і камунікацый Наталлі Александровіч з працоўным калектывам ААТ, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

"Судны ААТ сёння аказваюць паслугі па дастаўцы экспартных і імпартных грузаў у/з Украіны, партоў Чорнага мора, а таксама краін Дунайскага рэгіёна", - сказаў Андрэй Касьянюк. Паводле яго слоў, прадпрыемства праводзіць мадэрнізацыю трох суднаў і ў навігацыю 2021 года будзе гатова адначасова везці партыі ад 3,4 тыс. т. Гэта дасць магчымасць арганізацыі пашырыць кліенцкую базу і палепшыць эканамічную сітуацыю.

Наталля Александровіч у час сустрэчы з калектывам выказала меркаванне, што галоўная перспектыва развіцця марскога параходства - у стварэнні на базе прадпрыемства нацыянальнага перавозчыка па дастаўцы экспартна-імпартных і транзітных грузаў краін далёкага і блізкага замежжа суднамі класа "рака-мора" у/з Беларусі.

Намеснік міністра таксама адказала на ўсе пытанні, якія цікавілі работнікаў.

27 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/57213
Текущая дата: 04.05.2024